У катастрофе расійскага Ан-26 у Сірыі загінулі 27 афіцэраў, у тым ліку генерал
У катастрофе расійскага ваеннага транспартнага самалёта Ан-26 у Сірыі загінулі 27 афіцэраў, у тым ліку генерал-маёр. Пра гэта паведамляе Мінабароны Расіі. Прозвішчы загінулых не апублікаваныя. У СМІ з’явілася інфармацыя, што сярод загінулых — генерал-маёр Уладзімір Ерамееў.
Трагічнае здарэнне адбылося 6 сакавіка. Ан-26 заходзіў на пасадку ў раёне базы Хмеймім, але не дацягнуў да ўзлётна-пасадачнай паласы каля 500 метраў. Мінабароны Расіі адмаўляе, што самалёт быў абстраляны з зямлі. Мяркуецца, што прычынай аварыі стала тэхнічная няспраўнасць. Усе магчымыя версіі вывучае спецкамісія. У авіякатастрофе загінулі 39 чалавек, у тым ліку 33 пасажыры-вайскоўцы. Акрамя афіцэраў і генерала, на самалёце ляцелі ў Сірыю прапаршчыкі і некалькі кантрактнікаў.