У Казахстане з снежнага заносу выратавалі 40 беларускіх дальнабойнікаў
![Беларускіх кіроўцаў выратавалі ў Казахстане](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/kazakstan-0501.jpg.webp?itok=Eq2Rx_vV)
Беларускіх кіроўцаў выратавалі ў Казахстане / gov.kz
У Жэтысускай вобласці Казахстана з снежнага палону выратавалі 40 беларускіх дальнабойнікаў, паведамляе прэс-служба мясцовага МНС.
Зранку 4 студзеня ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на рэспубліканскай аўтадарозе Ушарал-Достык у снежным заносе загрузлі аўтамабілі. У снежным заносе апынуліся 48 машын.
З дапамогай спецтэхнікі ратавальнікі эвакуявалі 40 беларускіх і 8 казахстанскіх кіроўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.