Казахстан не згодны, каб Беларусь павышала тарыф на прапампоўку нафты на 43%

Нафтаправод "Дружба", ілюстрацыйнае фота

Нафтаправод "Дружба", ілюстрацыйнае фота / "Гомельтранснафта Дружба"

Казахстан не згодны з планамі Беларусі павысіць тарыфы на прапампоўку нафты, бо гэта пагражае істотнымі стратамі. Пра гэта піша расійскае інфармацыйнае агенцтва Sputnik са спасылкай на казахстанскае Мінэнерга.

Казахстан дамаўляўся з Германіяй і Расіяй аб прапампоўцы нафты праз сістэму "Транснафты" да 1,2 мільёна тон у год праз нафтаправод Атыраў-Самара праз сістэму "Дружба" ў Германію. Прапампоўка ідзе па тэрыторыі Расіі, Беларусі і Польшчы.

Беларусь хоча павялічыць тарыф на транспартаванне казахстанскай нафты на 43%. У Мінэнэрга Казахстана падлічылі, што іх краіны пры гэтым страціць каля 2,64 мільёна долараў.

"У сувязі з гэтым казахстанскі бок не згодны з ідэяй павышэння тарыфу транспарціроўкі нафты (на 43%) па тэрыторыі Беларусі", — кажуць у Мінэнерга Казахстана.

У ведамстве лічаць неабходным правесці перамовы па гэтым пытанні з беларускім Мінэканомікі і канцэрнам "Белнафтахім".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі