У хакеістаў мінскага "Дынама" чацвёртае паражэнне запар
Паражэнне на чалябінскім лёдзе
У хакеістаў мінскага "Дынама" чацвёртае паражэнне запар. На гэты раз яны прайгралі ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ у Чалябінску "Трактару" — 2:3 (0:2, 0:1, 2:0). Перад гэтым былі гасцявыя паражэнні ад "Ак Барса", "Тарпеда" і "Куньлюня".
У Заходняй канферэнцыі "Дынама" займае 9-е месца з 11-ці.
20 верасня дынамаўцы прымаюць на "Мінск-Арэне" "Лакаматыў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.