У Хойніках з-пад зямлі забіў "брудны гейзер"

"Гейзер" у Хойніках

"Гейзер" у Хойніках / homeldays.org

"Брудны гейзер" забіў з-пад зямлі на адной з вуліц Хойнікаў. Відэа з ім мясцовыя жыхары выклалі ў лакальным чаце, заўважыў сайт "Штодзень Гомель".

Адзін з карыстальнікаў, які часцяком рэагуе на камунальныя праблемы горада, каротка пракаментаваў паходжанне гэтай з'явы: "Прамыўка сетак".

Фантан б’е вышэй за бліжэйшы плот, а ніякай агароджы вакол няма. Брудная вада трапляе і на машыны, якія ідуць міма, і пагражае мінакам.

Дарэчы, прамыўкай трубаў улады тлумачаць перыядычную адсутнасць вады ў некаторых дамах Хойнікаў. Прычым завяршыць працэдуру плануюць толькі 7 траўня — "у сувязі з вялікім забруджваннем трубаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі