У кінатэатрах Гомельшчыны пакажуць экранізацыі твораў беларускіх пісьменнікаў

У кінатэатрах Гомельшчыны пакажуць экранізацыі твораў беларускіх пісьменнікаў

Ва ўсіх кінатэатрах Гомельскай вобласці з 1 па 4 верасня будуць паказваць мастацкія фільмы, знятыя паводле твораў беларускіх пісьменнікаў. Такую акцыю пад назвай “Песняры беларускай зямлі” праводзіць прадпрыемства “Гомелькінавідэапракат”. Акцыя прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 4 верасня ў Рагачове.

Як паведаміла БелаПАН вядучы рэдактар “Гомелькінавідэапракату” Святлана Тарасенка, сярод іншага пройдуць паказы мастацкіх карцін “Дзікае паляванне”, “Вазьму твой боль”. Таксама будуць дэманстравацца хроніка-дакументальныя фільмы аб беларускіх паэтах і празаіках, прысвечаных біяграфіям Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Раісы Баравіковай.

2 верасня ў рагачоўскім кінатэатры “Прамень” запланаваная творчая сустрэча з адным з вядучых беларускіх рэжысёраў-мультыплікатараў кінастудыі “Беларусьфільм” Аляксандрам Ленкіным, падчас якой пакажуць мультфільмы, знятыя паводле беларускіх казак.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі