У кіраўніка Віцебскай вобласці быў каранавірус

У кіраўніка Віцебскай вобласці быў каранавірус

У кіраўніка Віцебскай вобласці Мікалая Шарсцнёва быў каранавірус. Пра гэта 15 ліпеня падчас сустрэчы з "актывам" Віцебскай вобласці распавёў Аляксандр Лукашэнка.

"Я ў Мікалая [Шарсцнёва] пытаюся: Як ты змагаўся? — распавядаў Лукашэнка. — Ён кажа: браў касу, ішоў касіць. Кожны ранак займаўся гэтымі фізічнымі нагрузкамі. І вельмі хутка аднавіўся".

Лукашэнка правёў паралель са сваім ранейшым выказваннем "трактар усіх вылечыць". Ён зноў падкрэсліў: нельга было з-за каранавіруса закрываць людзей у кватэрах. І ў Беларусі такіх абмежаванняў не ўводзілі.

Мікалаю Шарснёву 59 гадоў. Ён прызначаны кіраўніком Віцебскай вобласці ў канцы 2014 года. Менавіта Віцебшчына вясной 2020-га была самым праблемным рэгіёнам у Беларусі (па-за Мінскам) ў сітуацыі з COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі