У Кіраўскім раёне Магілёўшчыны шукалі пяцігадовую дзяўчынку (фота)

У Кіраўскім раёне Магілёўшчыны шукалі пяцігадовую дзяўчынку (фота)

У Кіраўскім раёне Магілёўшчыне шукалі зніклую пяцігадовую дзяўчынку, паведамляе ў Telegram-канале прэс-служба МУС.

Дзяўчынка з Бабруйска, яна з інваліднасцю трэцяй групы (ДЦП). Дзіця знаходзілася ў вёсцы Скачок Кіраўскага раёна.

Каля 16:00 дзяўчынка на нейкі час засталася каля дома без дагляду дарослых і сышла ў невядомым кірунку. Недалёка знаходзіцца лес.

Пошукамі дзіцяці займаліся міліцыянты, ратавальнікі ды мясцовыя жыхары.

Пасля 19:00 супрацоўнік міліцыі знайшоў дзіця ў саломе ў адным з двароў. Дзяўчынка стамілася і заснула. 

У Кіраўскім раёне Магілёўшчыны шукалі пяцігадовую дзяўчынку (фота)
Зніклая ў Кіраўскім раёне дзяўчынка
У Кіраўскім раёне Магілёўшчыны шукалі пяцігадовую дзяўчынку (фота)
МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі