У Кіраваградзе зняволеныя просяцца ў штрафбат — абараняць Украіну (відэа)

Яны, нібыта, нядаўна атрымалі ад крыміналітэта Расіі зварот з прапановай арганізаваць бунты. Аднак у адказ на гэта зняволеныя вырашылі дапамагчы ўкраінскім уладам абараняць Радзіму ад расійскай агрэсіі. Яны сцвярджаюць, што ў такі цяжкі час не могуць заставацца ў баку, хочуць рэабілітавацца перад Айчынай і настойваюць на стварэнні штрафных батальёнаў. Яны ўжо напісалі адпаведныя заявы з просьбай прызваць іх ва ўкраінскае войска. У некаторых, нібыта, ёсць рэдкія ваенныя спецыяльнасці.



Кіраваградскія зняволеныя сцвярджаюць, што такія ж настроі і ў большасці іншых калоній. Аднак цяперашнія ўкраінскія законы не прадугледжваюць прызыву ў войска зняволеных.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі