У Кітаі адбываецца "рэвалюцыя белых аркушаў"
Кітайскія пратэсты / AFP/Getty Images
У Кітаі адбываюцца масавыя дэманстрацыі супраць кавідных лакдаўнаў. Іх удзельнікі трымаюц пустыя белыя аркушы паперы — так яны спрабуюць абыйсці цэнзурныя забароны.
Масавыя пратэсты адбываюцца ў Пекіне, Шанхаі (найбуйнейшым горадзе краіны), Чэнду, Ухані ды іншых месцах, перадае Бі-Бі-Сі. Паліцыя затрымлівае пратэстоўцаў.
Некаторыя дэманстранты вылучаюць і палітычныя лозунгі: яны патрабуюць адстаўкі кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна.
Калі іншыя краіны зрабілі стаўку на вакцынацыю, Кітай пайшоў шляхам поўнага падаўлення кожнай успышкі кавіду і жорсткіх абмежаванняў. Нават пры адзінкавых выпадках захворвання ўлады адпраўляюць у лакдаўн цэлыя гарады.
Цяпер пра ўспышкі захворвання паведамляюць улады 31 правінцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.