У Кітаі заапаркі падманваюць гледачоў, а Ілан Маск — “тэславодаў” — #ІхНоравы

Традыцыйны агляд міжнародных навінаў — тое, што абмяркоўвае ўвесь свет / калаж Улада Рубанава

Традыцыйны агляд міжнародных навінаў — тое, што абмяркоўвае ўвесь свет / калаж Улада Рубанава

Наведвальнікам кітайскіх заапаркаў не падабаюцца жывёлы — і на тое ёсць прычыны. А кіроўцы Tesla не задаволеныя запасам ходу электрамабіля — і таксама не проста так.

Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.  

Кітайскія заапаркі паказваюць фэйкавых жывёл?

Кітайскія заапаркі, імаверна, падрабляюць жывёл. На чарговы падазроны выпадак звярнулі ўвагу наведвальнікі заапарка Ханчжоў, піша Sky News.

Так, інтэрнэт-карыстальнікі паставілі пад сумнеў сапраўднасць мядзведзяў у заапарку пасля таго, як распаўсюдзіліся здымкі, на якіх жывёліна стаіць на тонкіх задніх лапах. Яна нагадвала чалавека, які апрануў касцюм мядзведзя.

Пазней з'явілася і відэа, якое таксама пакідае пытанні.

Уладальнікі заапарка заўважылі гэтую хвалю сумневаў. Яны абверглі здагадку, быццам мядзведзяў у вальеры граюць пераапранутыя акцёры. “Некаторыя людзі думаюць, што я стаю як чалавек”, — гаворыцца ў паведамленні заапарка, напісаным “ад імя” мядзведзя.

Акрамя таго, у заапарку патлумачылі, што гэта так званыя сонечныя мядзведзі, якія істотна адрозніваюцца ад звычайных. Яны меншыя і маюць крыху іншую фігуру, што і робіць іх аматарамі пастаяць на задніх лапах.

Sky News адзначае, што гэта далёка не першы выпадак, калі кітайскія заапаркі абвінавачваюцца ў фальсіфікацыі жывёл. Раней ужо здараліся скандалы, калі ваўкі ці афрыканскія каты ў вальерах былі падазрона падобныя на падстрыжаных сабак.

Венецыі хочуць прысвоіць статус “пад пагрозай знікнення”

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры заявіла, што Венецыю трэба дадаць у спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

У справаздачы ЮНЕСКА гаворыцца, што ўлады, якія займаюцца надзвычайнай сітуацыяй у горадзе, не маюць стратэгіі пераадолення пагрозы змены клімату. Глабальнае пацяпленне аказвае разбуральны ўплыў, выклікаючы павышэнне ўзроўню мора. Таму Венецыя, акружаная вадой, вельмі ўразлівая да паводак.

У Кітаі заапаркі падманваюць гледачоў, а Ілан Маск — “тэславодаў” — #ІхНоравы
Венецыя / Reuters

Акрамя таго, штогод Венецыю наведвае каля 28 млн турыстаў. Паводле звестак арганізацыі, гэта прыводзіць да ўсё большага пашырэння, развіцця горада, што, у сваю чаргу, наносіць яму шкоду. У ЮНЕСКА лічаць, што шматпавярховыя дамы могуць аказаць на міжземнаморскую перліну “адмоўны візуальны ўплыў”.

Прадстаўнік муніцыпалітэта горада сказаў, што там “ўважліва азнаёмяцца” з прапановай і абмяркуюць яе з італьянскім урадам.

“Яны не даюць нам ніякага фінансавання для ўнясення зменаў. Усё, што яны робяць, гэта крытыкуюць… Быццам гэта Венецыі трэба, каб ЮНЕСКА стала аб'ектам сусветнай спадчыны! Нам трэба больш дзеянняў і менш слоў”, — заявіў былы мэр Венецыі Масіма Качыяры.

Вялікабрытанія агучыла свае падлікі расійскіх стратаў ва Украіне

Паводле падлікаў Вялікабрытаніі, страты расійскага войска ў вайне супраць Украіны складаюць больш за 200 тысяч чалавек забітымі і параненымі. Пра гэта заявіў палітычны каардынатар Вялікабрытаніі Фергус Экерслі на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН.

“У гэтай вайне ёсць толькі адзін агрэсар. Мы ўсе бачылі, як сотні тысяч расійскіх ваяроў уварваліся ў гэтую суверэнную краіну, незаконна і несправакавана. (...) Расія пасылае на смерць тысячы сваіх юнакоў. Паводле падлікаў, ва Украіне загінула або атрымала раненні больш за 200 тысяч расійскіх вайскоўцаў”, – заявіў Экерслі.

Брытанскі дыпламат адзначыў, што Крэмль не толькі тэрарызуе ўкраінскі народ, але і паралельна прычыняе пакуты ўласнаму насельніцтву і мільёнам людзей ва ўсім свеце, калі блакуе экспарт украінскага збожжа.

Паводле звестак украінскага Генштаба, ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання страты асабовага складу арміі агрэсара склалі больш за 246 тысяч чалавек. У афіцыйных паведамленнях Генштаба звычайна выкарыстоўваецца тэрмін “ліквідавана”, што ўспрымаецца менавіта як “забітыя”. Пра колькасць параненых украінскія вайскоўцы не паведамляюць.

Акрамя таго, сцвярджаецца, што за час поўнамаштабнай фазы вайны Расія страціла больш за 4200 танкаў, амаль 8200 баявых бронемашын, больш за 4800 адзінак артылерыі і шмат іншай тэхнікі.

Маск зноў трапіў у скандал

Reuters выпусціла вялікі матэрыял пра кампанію Tesla Ілана Маска. Сцвярджаецца, што вырабнік электракараў хлусіць пра далёкасць іх ходу і што ён стварыў адмысловую “дыверсійную групу”, якая пераконвае ўладальнікаў, што з іх машынамі ўсё добра.

У Кітаі заапаркі падманваюць гледачоў, а Ілан Маск — “тэславодаў” — #ІхНоравы
Ілан Маск / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі