Ілана Маска могуць засудзіць з яго Х замест Twitter
Ілан Маск / Reuters
Уладальнік Twitter, бізнесовец Ілан Маск можа найбліжэйшым часам сутыкнуцца з юрыдычнымі праблемамі, піша Reuters. Нагадаем, напярэдадні ён абвясціў пра рэбрэндынг папулярнай сацсеткі, якую ён набыў мінулай восенню. Twitter цяпер называецца Х. Але праблема ў тым, што правамі інтэлектуальнай уласнасці на гэтую літару ўжо валодае шэраг буйных кампаній, у тым ліку Meta і Microsoft. Microsoft, да прыкладу, валодае таварным знакам X з 2003 года. Ён звязаны з гульнявой сістэмай Xbox.
Meta і Microsoft, хутчэй за ўсё, не будуць падаваць у суд, калі не адчуюць пагрозы, што Twitter X замахваецца на капітал іх брэндаў, кажа адвакат па таварных знаках Джош Гербен. Але, як ён кажа, "існуе 100-працэнтная імавернасць таго, што на Twitter хто-небудзь падасць у суд за гэта". Гербен налічыў амаль 900 актыўных рэгістрацый таварных знакаў у ЗША, якія маюць права на літару X. Гэта кампаніі з абсалютна розных галін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.