У Клімавічах школьнікам рэкламавалі мясцовы лікёра-гарэлачны завод
Школьнікам рэкламавалі Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод
Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод правёў "прафарыентацыйнае мерапрыемства" для старшакласнікаў сярэдняй школы №3.
Аб прадпрыемстве школьнікам расказаў намеснік гендырэктара па агульных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Анатоль Аляксееў. Як адзначае MAYDAY, падлеткі пазнаёміліся з гісторыяй завода, яго абсталяваннем і выпушчанай прадукцыяй.
Прадстаўніца аддзела кадраў завода паведаміла школьнікам, якія спецыялісты там цяпер патрэбныя. Прадпрыемства прапануе ахвочым заключыць мэтавую дамову, каб гарантавана ўладкавацца на працу на лікёра-гарэлачную вытворчасць.
Дарэчы, на афіцыйным сайце Клімавіцкага ЛВЗ у адпаведнасці з заканадаўствам ёсць папярэданне пра інфармацыю, не рэкамендаваную асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.