У крамах Гродзенскай вобласці выявілі небяспечныя дзіцячыя пісталеты
Дзіцячыя цацкі, ілюстрацыйнае фота
У Гродзенскай вобласці ў продажы выявілі небяспечны дзіцячы пісталет, піша БЕЛТА са спасылкай на прадстаўніцу дзяржнагляду Ліды Святлану Дзехцярэнка.
Небяспечны пісталет знайшлі падчас адной з праверак. Ён выраблены ў Кітаі. Падчас выпрабаванняў, зладжаных у акрэдытаванай лабараторыі, высветлілася, што цацачная зброя не адпавядае тэхрэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы цацак". Паводле Дзехцярэнка, снарад такіх пісталетаў павінен мець неметалічныя наканечнікі і быць дыяметрам не меншыя за 20 мм, каб не траўмаваць дзіця. Акрамя таго, мацаванне наканечнікаў павінна быць трывалым. А ў пісталеце, да якога паўсталі пытанні, дыяметр наканечніка быў 15,2 мм. Акрамя таго, самі наканечнікі не былі замацаваныя, яны здымаліся.
Пасля праведзеных выпрабаванняў Дзяржстандарт вырашыў забараніць увоз і абарачэнне на тэрыторыі Беларусі гэтай цацкі. А тыя пісталеты, што ўжо трапілі ў продаж, выключыць з абарачэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.