У Крупскім раёне лось выбег на трасу, загінуў пасажыр легкавіка
На месцы ДТЗ
У Крупскім раёне ўвечары 17 верасня адбылося ДТЗ. Škoda Superb, якой кіраваў 46-гадовы вадзіцель, ехала ў бок Мінска, калі на трасу раптоўна выбег лось. Адбылося сутыкненне.
Як паведамляе міліцыя Мінскай вобласці, загінуў 57-гадовы пасажыр легкавіка. У яго былі цяжкія траўмы, і медыкам не ўдалося выратаваць мужчыну. Кіроўцу шпіталізавалі.
Лось загінуў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.