У Крыме застрэлілі расійскую прапагандыстку

Святлана Бабаева / Vk.com
Святлана Бабаева / Vk.com

У Крыме застрэлілі расійскую прапагандыстку 50-гадовую Святлану Бабаеву. Яна загінула "ў выніку няшчаснага выпадку на адным з вучэбна-трэніровачных палігонаў..., дзе займалася ваенна-спартыўнай стральбой". Бабаева апынулася на лініі агню ў выніку парушэння мер бяспекі з боку ўдзельнікаў трэніроўкі па стральбе, піша kommersant.ru.

У 2004-2012 гадах Бабаева кіравала прадстаўніцтвам РІА "Новости" ў Вялікабрытаніі, а пасля ў ЗША. У 2013-2016 гадах ачольвала рэдакцыю "Газеты.Ru". Яна працавала ў прэзідэнцкім пуле Уладзіміра Пуціна. Апошнім часам была кіраўніцай рэгіянальнага падраздзялення медыягрупы "Россия сегодня" ў Сімферопалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі