У Кубку Яндэкса забаранілі ўдзел былым пераможцам, з-за шпаркага беларуса

Распачаўся восьмы розыгрыш Адкрытага Кубка Расіі па пошуку ў інтэрнэце. У чэмпіянаце прымаюць удзел усе жадаючыя, якія валодаюць рускай мовай і клавіятурай. Першы тур завяршыцца 1 лістапада. Фінал адбудзецца ў снежні ў Маскве. Пераможца атрымае Кубак, званне “Чалавек, які знайшоў усё” і грашовы прыз. Два папярэднія розыгрышы запар пераможцам станавіўся беларус Ігар Маханёк. Арганізатары Кубка сёлета прынялі новыя правілы, згодна з якімі ранейшыя пераможцы не маюць права ўдзельнічаць у фінале.

Фактычна гэта зроблена для таго, каб беларус у трэці раз не стаў пераможцам. Аднак, як паведаміў Еўрарадыё Ігар Маханёк, удзельнічаць у Кубку ён усё адно збіраецца, але толькі для сябе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі