У Курапатах дазволілі мітынг, аднак адказу наконт шэсця пакуль няма

Мінскі аблвыканкам дазволіў правядзенне мітынгу памяці 28 кастрычніка ва ўрочышча Курапаты. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў заяўнік акцыі, намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Папкоў.

Паводле яго слоў, мітынг пачнецца а 14.30. Папкоў таксама адзначыў, што рашэння сталічных уладаў наконт шэсця да ўрочышча Курапаты пакуль няма.

Сяргей Папкоў: “Заяўка падавалася на традыцыйны маршрут: ад скверу Талбухіна, па праспекце Незалежнасці, па вуліцы Каліноўскага, Сядых, па Гамарніка, Мірашнічэнкі і Курапаты”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі