У кватэру журналістак TUT.by прыйшлі з ператрусам

У кватэру журналістак TUT.by прыйшлі з ператрусам

Зранку 8 верасня сілавікі прыйшлі ў кватэру да рэдактаркі партала TUT.by Галіны Уласік. 

"Сілавікі спрабуюць трапіць у кватэру, дзе жывуць журналісткі TUT.by Галіна Уласік і яе дачка Валерыя Уласік. Паведамляецца, што ёсць санкцыя пракурора на ператрус. Пра гэта паведамілі самі журналісткі", — перадае прэс-служба БАЖ.

Галіна Уласік — адна з фігурантак "справы БЕЛТА" 2018 года. Пасля таго, як яе выпусцілі на волю, жанчына расказала, што следчыя намаўлялі яе абгаварыць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі