У лагеры на мяжы знаходзіцца каля 2 тысяч мігрантаў — Памежная служба Польшчы
Частка мігрантаў застаецца ў лагеры ля мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Каля дзвюх тысяч мігрантаў знаходзяцца ў імправізаваным лягеры ля беларуска-польскай мяжы, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Пасля ўчорашняй атакі на польскіх памежнікаў у раёне памежнага пераходу "Брузгі-Кузніца" мігранты вярнуліся на ранейшае месца. Частка з іх начавала ў памежным лагістычным цэнтры, паведамлялі беларускія СМІ.
Cudzoziemcy po dzisiejszym ataku na polskie służby w ok. przejścia granicznego Bruzgi, przeszli w rejon dawnego koczowiska. W tej chwili przebywa tam ok. 2 tys. cudzoziemców.#zgranicy pic.twitter.com/YOY8eyan7J
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) November 16, 2021
Пазней з'явілася інфармацыя, што частку мігрантаў павезлі з лагера на чатырох аўтобусах. "Іх размесцяць у іншых месцах, каб "не ствараць штурханіну ў лагістычным цэнтры", паведаміў расійскі Sputnik са спасылкай на Чырвоны Крыж. Але частка мігрантаў па-ранейшаму застаецца ў лагеры.
Польская памежная служба таксама паведамляе, што ў аўторак была зарэгістраваная 161 спроба незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі. Увечары былі яшчэ дзве сілавыя спробы прарвацца ў Польшчу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.