У Латвіі расследуюць крымінальную справу аб калючым дроце на мяжы з Беларуссю

Калючы дрот на латвійска-беларускай мяжы / delfi.lv
Калючы дрот на латвійска-беларускай мяжы / delfi.lv

У Латвіі расследуюць крымінальную справу аб калючым дроце на мяжы з Беларуссю. Сцвярджаецца, што адбылося "буйнамаштабнае махлярства" і "злоўжыванне службовым становішчам з сур'ёзнымі наступствамі". Як піша Delfi, выстаўленыя абвінавачванні кіраўніцтву Дзяржаўнага агенцтва забеспячэння. Мяркуецца, што для ўстаноўкі агароджы на мяжы з РБ пастаўляўся няякасны калючы дрот, які не адпавядае ўстаноўленым стандартам.

Сярод фігурантаў крымінальнай справы — дырэктар агенцтва Рамона Інусе. Яна была прызначана на гэтую пасаду летам 2021-га. Як сцвярджае Бюро ўнутранай бяспекі, у кастрычніку-снежні 2021-га абвінавачаны прадпрымальнік пры саўдзеле службовых асоб паставіў агенцтву 25 тысяч метраў няякаснага калючага дроту, прызначанага для будаўніцтва часовага плоту на мяжы Латвіі і Беларусі. Усе яны ўсведамлялі, што дрот не адпавядае патрабаванням. Удзельнікі крымінальнай схемы завалодалі 373 тысячамі еўра дзяржаўных грошай.

У жніўні 2021-га Латвія, пасля Літвы і Польшчы, сутыкнулася з праблемай мігрантаў, якія нелегальна прыходзілі з Беларусі. Уладам Латвіі давялося ўвесці ўзмоцнены кантроль на мяжы і прыцягнуць дадатковыя сілы, там быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. 4-метровы плот на мяжы, замест часовага, пачалі будаваць у верасні 2022-га. Будаўніцтва плануецца закончыць у 2024 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі