Урад Латвіі выдаткаваў 1,7 млн еўра на пабудову плота на мяжы з Беларуссю

Урад Латвіі выдаткаваў 1,7 млн еўра на пабудову плота на мяжы з Беларуссю

Урад Латвіі выдаткаваў 1,7 млн еўра на пабудову плота на мяжы з Беларуссю. Як паведамляе Delfi, гэтыя сродкі, раней прызначаныя на непрадбачаныя выдаткі, пойдуць на набыццё калючага дроту і яго ўсталяванне. У 2022-м будуць даступныя яшчэ больш за 14 млн еўра для пабудовы неабходнай інфраструктуры на мяжы, у 2023 годзе — яшчэ амаль 19 млн еўра, у 2024-м — каля 6 млн еўра. Урад стварыў новую праграму бюджэта, якая мае назву "Стварэнне інфраструктуры на мяжы дзяржавы".

У жніўні 2021-га Латвія, пасля Літвы і Польшчы, сутыкнулася з праблемай мігрантаў, якія нелегальна прыходзяць з Беларусі. 6-10 жніўня было затрымана 295 чалавек. Уладам Латвіі давялося ўвесці ўзмоцнены кантроль на мяжы з Беларуссю і прыцягнуць дадатковыя сілы, там быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Латвія і раней планавала пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю (яе працягласць складае 173 км). Аднак праект, які каштаваў дзясяткі мільёнаў еўра, не быў рэалізаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі