У Лідзе падпалкоўнік збіваў салдат за няякасную працу на яго лецішчы

Вясной на Гродзеншчыне вайскоўцы збіралі на палях камяні

Вясной на Гродзеншчыне вайскоўцы збіралі на палях камяні / БЕЛТА

У Лідзе падпалкоўнік збіваў салдат за няякасную працу на яго лецішчы (сёлета вайскоўцаў адпраўлялі на Гродзеншчыне збіраць на палях камяні). Яго справу разглядаў мясцовы суд і прысудзіў 4 гады калоніі, а таксама штраф — 12000 рублёў.

Як паведамляе лідская раённая газета, афіцэр асуджаны за нестатутныя адносіны, прызнаны вінаватым у "перавышэнні ўлады, спалучаным з гвалтам". У судзе было агучана, што падпалкоўнік служыў у адной з вайсковых часцей на пасадзе "начальніка фізічнай падрыхтоўкі і спорту". З чэрвеня 2021-га да кастрычніка 2023-га ён прыцягваў вайскоўцаў тэрміновай службы "да выканання рамонтна-будаўнічых і прыборачных работ" на тэрыторыі яго лецішча. Таксама салдаты займаліся падрыхтоўкай да афарбоўкі яго асабістага аўтамабіля. За няякаснае выканне працаў афіцэр іх збіваў, сцвярджае следства. Сам ён прызнае, што вайскоўцы ў яго працавалі, але адмаўляе гвалт.

Асуджанага пазбавілі вайсковага звання "падпалкоўнік".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі