У лістападзе 2020 у Магілёве памерла ў 1,8 разоў больш людзей, чым год таму

Магілёў / mogilevnews.by
Магілёў / mogilevnews.by

У лістападзе 2020 года ў Магілёве памерла ў 1,8 разоў больш людзей, чым у лістападзе 2019. Магілёўскі ЗАГС — адзіны ў краіне, які публікуе такую статыстыку па смяротнасці.

За лістапад 2020 года памерла 577 чалавек, а летась за аналагічны перыяд — 320. Розніцу ў 257 чалавек складана патлумачыць чым-небудзь акрамя наступстваў пандэміі COVID-19.

Па афіцыйнай статыстыцы Мінздароўя, па ўсёй Беларусі за лістапад 2020 года зафіксавана толькі 177 смерцяў, звязаных з каранавіруснай інфекцыяй.

В ноябре 2020 в Могилёве умерло в 1,8 раз больше людей, чем в ноябре 2019
Статыстыка / Еврорадио

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі