У Літве памёр 11-гадовы хлопчык-мігрант, які жыў у цэнтры бежанцаў

Цэнтр прыёму бежанцаў у Рукле​ /delfi.lt
Цэнтр прыёму бежанцаў у Рукле​ /delfi.lt

Хлопчык 2010 года нараджэння, які пражываў у цэнтры прыёму бежанцаў у літоўскім горадзе Рукла, памёр у бальніцы ў нядзелю, паведамляе delfi.lt.

Дзіця мела інваліднасць і было ляжачым хворым. Хлопчык прыбыў у цэнтр прыёму бежанцаў разам з бацькам 6 жніўня. Па словах бацькі, інваліднасць была наступствам траўмы, якую яго сын атрымаў у роднай краіне.

Хлопчык жыў у стацыянарным будынку цэнтра, меў асобны пакой з туалетам і душам. Раніцай у нядзелю яму стала дрэнна, і супрацоўнікі цэнтра выклікалі хуткую дапамогу. Дзіця разам з бацькам даставілі ў медустанову, дзе хлопчык пазней памёр.

Папярэдняй прычынай смерці медыкі назвалі вострую сардэчную і лёгачную недастатковасць.

Кіраўніцтва цэнтра бежанцаў выказала свае спачуванні бацьку хлопчыка — зараз мужчыне аказваюць псіхалагічную дапамогу. Пахаванне дзіцяці возьме на сябе літоўскі бок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі