У Літве паставяць 150 сірэнаў у сувязі з Астравецкай АЭС

У Літве паставяць 150 сірэнаў у сувязі з Астравецкай АЭС

Дэпартамент пажарнай бяспекі і выратавання Літвы плануе паставіць на паўднёвым усходзе краіны папераджальныя сірэны. Яны мусяць інфармаваць насельніцтва пра магчымую небяспеку, калі нешта здарыцца на Астравецкай АЭС у Беларусі, паведамляе ru.delfi.lt.

Сірэны маюць з'явіцца ў Вільні і Віленскім раёне, Шырвінцкім і Шальчынінкскім раёнах. Агулам плануецца паставіць іх у 150 месцах, якія знаходзяцца ад АЭС прыкладна за 50 кіламетраў. 

Па словах літоўскіх уладаў, гэты праект будзе каштаваць да трох мільёнаў еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі