У Літве прапануюць скараціць колькасць беларусаў, якія прыязджаюць у краіну

У Літве намагаюцца ўзмацніць бяспеку

У Літве намагаюцца ўзмацніць бяспеку / ELTA

У Літве прапануюць скараціць колькасць беларусаў і расіян, якія прыязджаюць у краіну. Пра гэта выказаўся дарадца літоўскага прэзідэнта Кястуціс Будрыс. Паводле яго слоў, неабходна знайсці неабходныя для гэтага рашэнні.

"Прэзідэнт [Гітанас Наўседа] кажа, што дзейнасць, якую вядуць супраць нас беларускія службы, дазваляюць нам аднолькава ацэньваць усіх грамадзян замежных краін — Расіі і Беларусі — якія перасякаюць мяжу, цытуе словы Будрыса Delfi. [Колькасць трэба] істотна абмежаваць і скараціць, таму што цяпер яна занадта вялікая. І тое, што кажуць наша выведка і контрвыведка, трэба да гэтага паставіцца сур'ёзна".

Дарадца прэзідэнта Літвы лічыць, што пры прыняцці рашэнняў аб абмежаванні патокаў людзей з Беларусі і Расіі неабходна вылучыць прадстаўнікоў беларускай апазіцыі: "Не чапаць пытанні, якія ніхто не ставіць пад сумненне — беларускую апазіцыю, людзей, якія ўжо тут знаходзяцца, і ў якіх ужо ёсць часовы від на жыхарства ў Літве, якія ствараюць сем'і. І перастаць запалохваць іх цяжкімі наступствамі ў мэтах палітычнага маніпулявання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі