У Літве судзяць грамадзяніна Германіі, які вёз з Беларусі паўкіло гераіну
Увагу мытнікаў парушальнік прыцягнуў тым, што ехаў на ровары і цягнуў за сабой чамадан на колцах, у якім пазней выявілі паўкіло гераіну / delfi.lt
Грамадзянін Германіі, 55-гадовы Крысціян Зель, перасёк беларуска-літоўскую мяжу ў Медзінінкай на ровары яшчэ 22 кастрычніка 2020 года. З сабой ён вёз чамадан, пад падшэўкай якога памежнікі выявілі 0,5 кг гераіну. Суд над ім пачаўся ў Літве 26 жніўня. Іншаземец запэўнівае, што не ведаў аб кантрабандзе ў сваім багажы. Згодна з літоўскіх законах, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў, паведамляе Delfi.
Увагу мытнікаў Зель прыцягнуў тым, што ехаў на ровары і цягнуў за сабой чамадан на колах. У сваю чаргу абвінавачваны заявіў, што чамадан яму не належыць.
Крысціян Зель нарадзіўся ў Таджыкістане і ў маладосці з'ехаў у Нямеччыну, гражанином якой з'яўляецца. Акрамя таго, у яго ёсць дазвол на знаходжанне ў Беларусі, паколькі там у яго жывуць сваякі.
Мужчына распавёў следству, што ездзіў у Беларусь прадаваць сваю кватэру. На зваротным шляху, ля беларуска-літоўскай мяжы ён сустрэў незнаёмага мужчыну, які сказаў, што яго не пускаюць у Літву і папрасіў Зеля перавезці праз мяжу яго чамадан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.