У Літве затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 1,5 мільёна еўра
Літоўскія мытнікі затрымалі буйную партыю беларускіх цыгарэт на агульную суму амаль у 1,5 мільёна еўра. Агулам было канфіскавана больш за 414 тысяч пачкаў, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні.
Згодна з дакументамі ў машыне перавозілі тысячу вафельных тортаў з Масквы ў Калінінградскую вобласць транзітам праз Літву. Мытнікам падалося дзіўным, што ў летнюю спёку прадукты перавозілі не ў халадзільніку, а проста ў тэнтаваным паўпрычэпе.
Падчас праверкі аказалася, што ў скрынках замест тортаў знаходзіліся беларускія цыгарэты "Minsk".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.