У Літве затрымалі кантрабандыстаў з беларускімі цыгарэтамі
Цыгарэты, якія неслі кантрабандысты / vsat.lrv.lt
Віленская памежная ахова затрымала чацвярых мужчын 23 сакавіка. Яны неслі скруткі з боку Беларусі, у якіх было 5 000 пачкаў цыгарэт Fest. На ўсіх пачках былі беларускія акцызныя маркі.
Двое з кантрабандыстаў апынуліся жыхарамі Вільні. Яшчэ двое — з Віленскага раёна. Ім ад 19 да 42 гадоў. Мужчын узялі пад варту.
— У Віленскай памежнай ахове распачатае дасудовае расследаванне па факце незаконнага распараджэння акцызнымі таварамі, — паведамляе памежная служба Літвы.
Кантрабандыстам цыгарэт пагражае штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да васьмі гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.