У Літве затрымалі найбольшую за апошнія гады кантрабанду цыгарэт з Беларусі

Падчас разгрузкі грузавіка / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Падчас разгрузкі грузавіка / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

У Літве затрымалі найбольшую за апошнія гады кантрабанду цыгарэт з Беларусі. Яе кошт ацанілі на суму каля 4 мільёнаў еўра.

Як піша літоўская Мытная крымінальная служба, паводле дакументаў, у грузавіку з Беларусі везлі 17 тон торфу. Аднак пасля рэнтгенаўскага агляду аўтамабіля высветлілася, што задэклараваны груз быў усяго толькі прыкрыццём для буйной кантрабанды. Яе падлікам літоўскія мытнікі займаліся некалькі дзён, і гэтая праца яшчэ не скончана.

Абодва чалавекі, якія ехалі на грузавіку, арыштаваныя. Гэта грамадзяне Беларусі і Украіны. Праводзіцца расследаванне.

Дагэтуль найбуйнейшая партыя кантрабандных цыгарэт з Беларусі, затрыманая сёлета ў Літве, каштавала амаль 2,6 млн еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі