У Літве змянілі парадак пазбаўлення ВНЖ — абскарджанне не ўплывае на рашэнне

Від на жыхарства ў Літве

Від на жыхарства ў Літве / Delfi.lt

У Літве з 1 ліпеня рашэнні Дэпартамента міграцыі аб ануляванні пасведчання на права жыхарства больш не прыпыняюцца на час абскарджання ў судзе. Пра гэта гаворыцца ў каментарыі ведамства. На яго звярнуў увагу рэсурс Reformby.org.

У пачатку месяца ўступілі ў сілу папраўкі да закона "Аб прававым становішчы замежнікаў". Згодна з гэтымі зменамі, з 1 ліпеня пры вынясенні рашэння аб ануляванні ВНЖ, від на жыхарства замежніка прызнаецца несапраўдным незалежна ад таго, абскарджвае замежнік гэтае рашэнне на працягу 14 дзён у судзе ці не.

Калі замежнік не пакіне Літву на працягу гэтых двух тыдняў, будзе вынесенае рашэнне аб яго вяртанні. "Калі рашэнне аб вяртанні не будзе выканана, іншаземец будзе дэпартаваны і яму будзе забаронены ўезд у Літоўскую Рэспубліку", — гаворыцца ў каментары Дэпартамента. Раней рашэнне аб пазбаўленні ВНЖ можна было аспрэчыць у судзе. На гэты час у замежніка захоўваўся від на жыхарства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі