У Лондане вулічным музыкам можна плаціць бескантактна

У Лондане вулічным музыкам можна плаціць бескантактна

У Лондане вулічным музыкам мінакі могуць не толькі кідаць манеты, але і плаціць бескантактна — банкаўскай карткай. Сталіца Вялікабрытаніі — першы горад у свеце, у якім укараняецца новаўвядзенне — сістэма бескантактных плацяжоў для вулічных музыкаў, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Праграма была запушчаная ў партнёрстве са шведскай кампаніяй iZettle, якую ў траўні купіў амерыканскі плацёжны гігант PayPal.

Мэр Лондана Садзік Хан з энтузіязмам адносіцца да новай сістэмы, ён заявіў, што "цяпер больш лонданцаў змогуць падтрымаць нашых таленавітых вулічных артыстаў". У выпадку паспяховага тэставання сістэму будуць выкарыстоўваць па ўсім горадзе.

Вулічныя музыкі змогуць выкарыстоўваць кампактныя прылады для счытвання, злучаныя з іх мабільнымі тэлефонамі. Плацёжны тэрмінал дазваляе ахвяраваць фіксаваную суму. Прафесійная вулічная спявачка Шарлота Кэмпбэл кажа, што з новай сістэмай у яе істотна павялічыўся заробак. Справа ў тым, што ў лонданцаў у кішэнях мала дробязі, а з купюрамі яны развітваюцца неахвотна. Бескантактная сістэма аплаты праблему вырашае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі