У Лондане за 50 тысяч фунтаў прадалі тэлеграму Леніна (фота)

Як паведамляе РІА "Новости", тэлеграма Леніна была адпраўленая з Берна 6 красавіка 1917 года. Яе тэкст наступны: "Мы выязджаем заўтра апоўдні ў Нямеччыну. (Фрыц) Платэн суправаджае цягнік. Калі ласка, тэрмінова прыязджай. Выдаткі мы аплацім. Вазьмі з сабой Рамена Ралана, калі ён у прынцыпе згодны. Зрабі ўсё, каб прывезці (Шарля) Нэна ці (Эрнэ-Поля) Грабера. Фольксхаўс. Ульянаў".


Тэлеграму прадалі ў сераду на таргах аўкцыённага дома Christie's.
 


Нагадаем, Уладзімір Ульянаў (Ленін) вяртаўся з эміграцыі ў Расію пасля перамогі лютаўскай рэвалюцыі. Праз тэрыторыю Нямеччыны ён і каля 30 яго паплечнікаў ехалі ў апламбаваным вагоне. Як вядома, яшчэ працягвалася Першая сусветная вайна і бальшавікі знаходзіліся на тэрыторыі краіны, якая была ў стане вайны з Расіяй. Праз тыдзень Ленін ужо быў у Петраградзе. У кастрычніку 1917-га яго партыя здзейсніла дзяржаўны пераварот у Расіі.

У інтэрнэт выклалі "Асабісты архіў Сталіна" — 100 тысяч дакументаў

Фота — Christie's

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі