У Лунінцы камандзіраў "народнага апалчэння" вучылі аказваць меддапамогу

На занятках паказвалі, як рабіць перавязкі пры раненнях

На занятках паказвалі, як рабіць перавязкі пры раненнях / lnc.by

У Лунінцы камандзіраў "народнага апалчэння" і іх намеснікаў вучылі аказваць першую меддапамогу ў выпадку ранення. Як пішуць "Лунінецкія навіны", заняткі праходзілі ў будынку ваенкамата. Вялікага энтузіязму ў сабраных амаль двух дзясяткаў мужчын яны не выклікалі. Інструктары паказвалі, як рабіць перавязкі пры раненнях, як спыняць кроў. Жадаючым міліцыянеры дазволілі разабраць аўтамат ці пісталет.

Атрады "народнага апалчэння" ствараюць у Беларусі з 2022 года. У іх прымаюць толькі лаяльных рэжыму Аляксандра Лукашэнкі людзей (нярэдка былых міліцыянераў, вайскоўцаў), якім давядзецца дапамагаць найперш міліцыі ў змаганні з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі", у ахове розных аб'ектаў падчас вайны. Міністр абароны Віктар Хрэнін абяцаў, што зброю атрымаюць толькі "свае" людзі. Улічваючы нязначную колькасць лаяльных рэжыму грамадзян, гэтыя атрады не будуць шматлікія.

Летась адзін з удзельнікаў лунінецкага "народнага апалчэння" заявіў прапагандыстам, што яны рыхтуюцца да вайны з... NATO.

У Лунінцы камандзіраў "народнага апалчэння" вучылі аказваць меддапамогу
У Лунінцы камандзіраў "народнага апалчэння" вучылі аказваць меддапамогу
У Лунінцы камандзіраў "народнага апалчэння" вучылі аказваць меддапамогу
У Лунінцы камандзіраў "народнага апалчэння" вучылі аказваць меддапамогу
У Лунінцы камандзіраў "народнага апалчэння" вучылі аказваць меддапамогу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі