У Люксембургу кіраўнікі МЗС 28 краін ЕС абмяркуюць "украінскае пытанне"

Чакаецца, што канчатковае рашэнне аб падпісанні дакумента прымуць кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краін ЕС на чарговым саміце, які адбудзецца 24-25 кастрычніка ў Брусэлі.



Нагадаем, пагадненне аб асацыяцыі, якое прадугледжвае стварэнне зоны вольнага гандлю, Кіеў і Брусэль ухвалілі яшчэ вясной 2012 года. Аднак падпісанне дакумента было адкладзена з-за судовага пераследу былога прэм'ер-міністра і аднаго з лідараў апазіцыі Юліі Цімашэнкі. Восенню 2011-га яна была асуджаная на 7 гадоў пазбаўлення волі, нібыта, за перавышэнне паўнамоцтваў падчас падпісання газавага пагаднення з Расіяй. Захад лічыць прысуд палітычна матываваным.



РІА "Новости" нагадвае, што днямі камісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле заявіў, што ЕС чакае рашэння па справе Цімашэнкі для падпісання пагаднення аб асацыяцыі.



Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі