У люты мароз у Салігорску чатыры шматпавярховікі заставаліся без ацяплення

У люты мароз у Салігорску чатыры шматпавярховікі заставаліся без ацяплення

У цяперашні люты мароз камунальная аварыя ў Салігорску пакінула жыхароў шматкватэрных дамоў без гарачай вады, а некаторых — і без ацяплення. 

У нядзелю, 17 студзеня, у 18:25 мясцовым ратавальнікам паведаміліпра паломку цеплаабменнага абсталявання ў цэнтральным цеплавым пункце на праспекце Міру, 12а. У выніку без ацяплення і гарачай вады засталіся чатыры шматкватэрныя жылыя дамы. Падачу цяпла ўдалося аднавіць уначы, у 3:35. А вось гарачую ваду плануецца аднавіць сёння а 13-й гадзіне, піша "Звязда".

Дарэчы, па звестках сіноптыкаў, у мінулую ноч тэмпература паветра ў краіне была -23...-28 градусаў.

Пакуль рамантавалі адзін цеплапункт, прыйшло паведамленне пра паломку ў іншым. У 22.30 стала вядома, што паламалася помпа падачы гарачай вады ў цэнтральным цеплавым пункце па вуліцы Набярэжнай, 12. Без гарачай вады застаюцца 4 шматкватэрныя жылыя дамы. Мяркуецца, што паломку выправяць сёння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі