У мабільных праграмах беларускіх банкаў пачаліся праблемы
У другой палове пятніцы пачаліся праблемы з аперацыямі ў мабільных праграмах некаторых беларускіх банкаў. Карыстальнікі паведамляюць пра цяжкасці ў БСБ-банку, Альфа-банку, "Дабрабыт" і "Пріорбанку". Таксама ёсць звесткі, быццам "Беларусбанк" не прымае плацяжы юрыдычных асоб.
Раней хакерская групоўка "Кібер партызаны" заяўляла, што 9 кастрычніка правядзе атаку на банкаўскую сістэму Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.