У Магілёўскім аблдрамтэатры пакажуць спектакль па рамане Алексіевіч
У Магілёўскім абласным драмтэатры ставяць монаспектакль па рамане нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч “Час сэканд-хэнд”. Новы сцэнічны твор атрымаў назву “Аб Рамэа і Джульеце… толькі звалі іх Маргарыта і Абульфаз”.
У аснове сюжэтнай лініі — гісторыя кахання на фоне канфлікту ў Нагорным Карабаху, які разгарэўся амаль трыццаць год таму і ў сёлета ўспыхнуў з новай сілай. Гэта расповед пра армянскую Джульету і азербайджанскага Рамэа, якія слухаюць больш сэрцам, чым розумам.
Спектакль “Аб Рамэа і Джульеце …” з’яўляецца другой пастаноўкай на сцэне магілёўскага аблдрамтэатра, які зроблены па матывах раману “Час сэканд-хэнд”. Некалькі год таму спектакль ставіў Уладзімір Пятровіч. Сёлета ягоны досвед пераняла актрыса Алена Дудзіч.
Прэм’ера спектакля адбудзецца на малай сцэне тэатра 17 траўня, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.