У Магілёўскім раёне пенсіянер згарэў у сваім дачным доме

У Магілёўскім раёне пенсіянер згарэў у сваім дачным доме

У Магілёўскім раёне пенсіянер згарэў у сваім дачным дома. Здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю на тэрыторыі садовага таварыства “Новая Ніва” каля аднайменнай вёскі. Дом выгарэў ушчэнт —  знішчаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць.

Загінуламу гаспадару дачы было 62 гады, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

Прычыны здарэння высвятляюцца. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за неасцярожнасці пры курэнні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі