У магілёўскім універсітэце запрашалі на канферэнцыю “Малой акадэміі навук ДНР”

У магілёўскім універсітэце запрашалі на канферэнцыю “Малой акадэміі навук ДНР”

На інфармацыйным стэндзе Факультэта замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта з’явілася абвестка з прапановай паўдзельнічаць у канферэнцыі “Данецкай Рэспубліканскай Малой Акадэміі Навук вучнёўскай моладзі”. Мерапрыемства пройдзе 10 лістапада ў Данецку. На яго запрашаюць студэнтаў з так званых “ДНР”, “ЛНР”, “ПМР”, а таксама студэнтаў з Расіі і краін “блізкага замежжа”.

 

У магілёўскім універсітэце запрашалі на канферэнцыю “Малой акадэміі навук ДНР”
Абвестка з прапановай узяць удзел у канферынцыі ў Данецку

У дэканаце факультэта Еўрарадыё запэўнілі, што абвестка — гэта чыясьці прыватная ініцыятыва, а на стэндзе яна правісела толькі некалькі гадзін.

“Гэта ў прынцыпе не наша мерапрыемства, — адказваюць у дэканаце. — Можна ўсё што заўгодна сфатаграфаваць і напісаць. Па фота не бачна, наш гэта стэнд ці не.

Ніякага дачынення да гэтага мерапрыемства ці да “ДНР” мы не маем. Мы бачылі гэтую фатаграфію, але нашы студэнты ў такіх мерапрыемствах не удзельнічаюць”.

Ва ўніверсітэце дадаюць, што доступ да рэкламных стэндаў свабодны, і не выключаюць, што абвестка — проста студэнцкі жарт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі