У Магілёве дзіця загінула пад плітой, што ўпала з недабудаванага дома

У Магілёве дзіця загінула пад плітой, што ўпала з недабудаванага дома

У Магілёве на дзяцей ўпала пліта перакрыцця ў недабудаваным доме. Адно дзіця загінула, другое ў рэанімацыі, піша TUT.by са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Надзвычайнае здарэнне адбылося 1 лістапада каля 16:00 на Загараднай шашы ў мікрараёне "Спадарожнік", распавёў афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС Вадзім Урублеўскі. Дзеці гуляліся ў недабудаваным прыватным доме, калі на іх абрынулася бетонная пліта.

Ратавальнікаў выклікалі, каб падняць пліту і дастаць з-пад яе дзяцей. Адзін хлопчык загінуў адразу, іншаму медыкі і супрацоўнікі МНС змаглі завесці сэрца і даставілі ў лякарню ў вельмі цяжкім стане.

Вядома, што дзеці 2007 і 2008 гадоў нараджэння. На месцы здарэння працуюць следчыя. Высвятляюцца абставіны таго, што адбылося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі