У Магілёве гандляры на рынку баранілі калегу ад кантралёраў

У Магілёве гандляры на рынку баранілі калегу ад кантралёраў

Гандляры Грабянёўскага рынку ў Магілёве паспрабавалі абараніць свайго калегу ад праверкі падаткавікоў. Абараняць калегу да гандлёвай палаткі прадпрымальніка прыйшоў увесь рынак, паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на лідара абʼяднаньня прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоля Шумчанку.

Па словах Шумчанкі, індывідуальны прадпрымальнік не выпісаў талон і падаткавікі сталі правяраць увесь яго тавар. Калегі прадпрымальніка запатрабавалі, каб штраф іпэшніку выпісвалі толькі за адно выяўленае правапарушэнне. "Народ сабраўся. АБЭЗ выклікаў міліцыю на дапамогу", — паведаміў Шумчанка.

Каля паўтара дзясятка прадпрымальнікаў больш за гадзіну заставаліся каля палаткі свайго калегі.

Супрацоўнік падатковай інспекцыі Ленінскага раёна Магілёва заявіў, што праверку ў прадпрымальніка праводзілі згодна з законам. Аператыўная праверка павінна цягнуцца тры дні. Па словах падаткавікоў, на гандляра выйшлі праз "кантрольны закуп".

Сам прадпрымальнік прызнаў, што не выпісаў пакупніку квітанцыі за набыты тавар. Гэта і стала фармальнай падставай для праверкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі