У Магілёве матацыкліст спрабаваў абагнаць маршрутку і разбіўся насмерць

У Магілёве матацыкліст спрабаваў абагнаць маршрутку і разбіўся насмерць

У Магілёве 31-гадовы матацыкліст загінуў ад сутыкнення з маршруткай. Фотаздымкі з месца здарэння апублікавалі ў суполцы Вконтакте Магілёў Live.

Як паведамляе TUT.by са спасылкай на дзяжурную частку ДАІ Магілёўскага аблвыканкама, здарэнне адбылося ўвечары 25 жніўня ля гандлёвага цэнтра “Парк Сіці”. Матацыкліст спрабаваў абагнаць маршрутку, калі яна перастройвалася з паласы ў паласу. У пэўны момант адбылося сутыкненне.

У маршрутцы не было пасажыраў. Матацыкліст атрымаў пашкоджанні і памёр у лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі