У Магілёве намесніцу начальніка ўпраўлення гандлю абвінавачваюць у хабарніцтве

У Магілёве намесніцу начальніка ўпраўлення гандлю абвінавачваюць у хабарніцтве

У Магілёве намесніцу начальніка ўпраўлення гандлю гарвыканкама абвінавачваюць у хабарніцтве. Жанчына затрыманая, распачатая крымінальная справа (артыкул — “атрыманне хабару”, ч. 2 арт. 430 КК).

Як паведамляе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, праваахоўнікі зацікавіліся чыноўніцай падчас расследавання крымінальнай справы, распачатай у адносінах начальніцы ўпраўлення гандлю. Яе намесніцу абвінавачваюць у тым, што яна сістэматычна атрымлівала хабар ад прадстаўнікоў розных суб’ектаў гаспадарання за спрыяльнае вырашэнне розных пытанняў, якія ўваходзілі ў кампетэнцыю чыноўніцы. Прыводзяцца прыкладцы: закрывала вочы на тое, што некаторыя суб’екты гаспадарання гандлявалі без дазволу, не рэагавала на парушэнні правілаў гандлю, выяўленыя падчас праверак.

Следчыя высвятляюць усе абставіны супрацьпраўнай дзейнасці службовых асоб. У Магілёве праходзяць ператрусы, вочныя стаўкі, аналізуюцца дакументы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі