У Магілёве падчас урока затрымалі настаўніцу
Настаўнікі трапляюць пад рэпрэсіі / Ілюстрацыйнае фота "Беларусь 1"
У Магілёве падчас урока затрымалі настаўніцу, піша @MAYDAYMog. Адбылося гэта 12 красавіка ў сярэдняй школе № 43. Імя і прозвішча затрыманай не называецца.
Настаўніцу завезлі ў КДБ, дзе дапыталі. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяржбяспеку цікавіў падпісаны ў 2020-м ліст супраць міліцэйскага гвалту. Было запісанае відэа з затрыманай. Пазней жанчыну адпусцілі.
Падобныя затрыманні на працоўных месцах нярэдкая з'ява ў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Сёлета, напрыклад, сілавікі ў адным са сваіх відэа паказвалі, як схапілі рабочага проста каля станка на прадпрыемстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.