У Магілёве рыхтуюцца завяршаць ацяпляльны сезон
У жылых дамах Магілёва ацяпленне ўдзень будзе пераведзенае ў рэжым прапальвання. Пра гэта агенцтву паведаміў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага гарвыканкама Ігар Данькоў.
Па яго словах, цалкам адключаць ацяпленне ў шматкватэрных дамах ісацыяльных аб'ектах пакуль не плануецца. "Яно будзе пераведзенае ў рэжым прапальвання ў дзённы час. Гэта значыць, па батарэях днём не будзе паступаць гарачая вада. Гэта дазволіць выканаць прыняты сацыяльны стандарт, каб тэмпература паветра ў жылых памяшканнях не апускалася ніжэй за 18 градусаў", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.
Па вечарах і ўначы яшчэ захоўваецца даволі нізкая тэмпература, таму ў гэты час ацяпленне будзе падавацца ў поўным аб'ёме.
Паводле беларускіх нормаў, цалкам ацяпленне ў жылым фондзе і сацыяльных аб'ектах адключаюць, калі сярэднесутачная тэмпература на працягу трох сутак трымаецца на адзнацы 8 градусаў цяпла і вышэй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.