У Магілёве ў смецці знайшлі фрагмент фрэскі XVII стагоддзя (відэа)
У Магілёве ў смецці знайшлі фрагмент фрэскі XVII стагоддзя. Як інфармуе тэлеканал АНТ, рабочыя натрапілі на плітку з роспісам падчас будаўніцтва новага парку. Яе перадалі археолагам. Вывучэнне ўнікальнага артэфакту працягнецца, але ўжо цяпер ён заняў сваё месца ў экспазіцыі Музея горада Магілёва.
Мяркуецца, што падобнай пліткай свае дамы маглі ўпрыгожваць толькі заможныя гараджане.