У Магілёве за здымку вайсковай тэхнікі затрымалі дырэктара прадпрыемства
Перакідванне ваеннай тэхнікі / ілюстрацыйнае фота @modmilby
Крымінальную справу аб садзейнічанні экстрэмізму завялі на дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў Магілёва. Чым займалася прадпрыемства, у Следчым камітэце не ўдакладнілі. Паведамілі толькі, што мужчыну 53 гады. Яго затрымалі за тое, што "ў красавіку мінулага года мужчына зняў на свой мабільны тэлефон перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі і адправіў відэа экстрэмістам". Тэхніка рухалася па праспекце Дзімітрава ў абласным цэнтры.
Сілавікі праверылі мабільны тэлефон мужчыны і выявілі там падпіскі на так званыя "экстрэмісцкія рэсурсы". Да справы, відаць, таксама далучылі атрыбутыку ўкраінскіх батальёнаў, якую знайшлі падчас ператрусу дома і ў машыне затрыманага. Ва ўсякім разе, Следчы камітэт зрабіў на гэтых знаходках асаблівы акцэнт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.