У Магілёве затрымалі двух маладых людзей з бел-чырвона-белым сцягам
Адзін накінуў беларускі нацыянальны сцяг на плечы, а другі меў на шыю бел-чырвона-белую стужку, павязаную гальштукам.
Малафронтавец Валянцін Лобачаў і яго сябар Уладзіслаў Горкі былі затрыманыя каля 20.30 каля Цэнтральнага дому быта. Міліцыянты адвялі іх у апорны пункт, дзе склалі пратакол допыту.
У апорным пункце маладых людзей пратрымалі прыблізна паўтары гадзіны. Сцяг забралі для праверкі ды ўзялі тлумачэнні. У сваіх тлумачэннях для міліцыі Валянцін Лобачаў сказаў, што носіць бел-чырвона-белую стужка на шыі ў якасці флікера, каб быць больш заўважным у цёмны час сутак. А Ўладзіслаў Горкі сказаў, што проста захацеў прайсці на горадзе, загарнуўшыся ў бел-чырвона-белым сцягам, бо лічыць, што жыве ў дэмакратычнай краіне і не разумее, паводле якога закону ў яго адабралі сцяг.
Дарэчы, сцяг у міліцыі паабяцалі вярнуць, паведамляе БелаПАН.